«Беллёгпрам» патрабуе абмежаваць сэканд-хэнд у буйных гарадах


«Беллёгпрам» працягвае настойваць на рэгуляванні дзейнасці крамаў сэканд-хэнд. Пра гэта заявіла старшыня канцэрна Таццяна Лугіна на тэлеканале «СТВ».

Паводле кіраўніцы «Беллёгпрам» Таццяны Лугіной, у мінулым годзе ў Беларусь завезлі тавару па катэгорыі сэканд-хэнд на 78 мільёнаў долараў. Чыноўніца нагадала, што канцэрн і раней прапаноўваў зачыніць гэтыя крамы.

«Зачыняць – не зачыняць – мы свае прапановы казалі і будзем казаць. А нейкае рэгуляванне такога гандлю мы ўсё роўна прапаноўвалі і будзем прапаноўваць. Магчыма, калі не закрыццё, то вынас яго з нейкіх абласных гарадоў, буйных гарадоў, з цэнтральных вуліцаў. Мы за сумленную канкурэнцыю. Калі нашы прадпрыемствы вытрымліваюць усе тэхрэгламенты, патрабаванні, мы правяраем вопратку на ўсе паказнікі бяспекі, таму і на рынку хочацца, каб усе аналагічна працавалі», – патлумачыла Таццяна Лугіна.

Дырэктарка «Беллёгпраму» летась у лютым звярнулася да ўраду з просьбай абараніць канцэрн ад імпарту. А ў чэрвені мінулага году Таццяна Лугіна прапанавала не толькі абмежаваць імпарт сэканд-хэнду, але і стварыць онлайн-краму для дзяржаўных вытворцаў вопраткі.

Hавiны
Сэканд-хэнд супраць беларускіх марак: прымяраем і прыцэньваемся. Эксперымент «Белсату»
2019.06.13 13:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў