«Беллегпрам» прапануе ІП сваю прадукцыю


«Мы адкрытыя для ўсіх індывідуальных прадпрымальнікаў, якія хочуць працаваць празрыста і легальна», – заявіў 13 лютага ў Менску на цырымоніі адкрыцця фірмовай крамы «Мілавіца» у гандлёвым цэнтры «Сталіца» старшыня «Беллегпром» Мікалай Яфімчык.

«Той, хто хоча атрымліваць прыбытак проста так: дзесьці набыў, прадаў, нічога не афармляючы і падманваючы свайго спажыўца, у таго нічога не атрымаецца », – адзначыў Яфімчык.

Канцэрн «Беллегпром» правёў 10-11 лютага ў Менску і абласных цэнтрах сустрэчы з прадстаўнікамі малога бізнесу.

Прадпрыемствы, якія ўваходзяць у склад «Беллегпром», гатовыя супрацоўнічаць з ІП ​​у «максімальна гнуткіх і эфектыўных формах». Беларускія вытворцы могуць прапанаваць шырокі асартымент тавараў з гарантыяй якасці, паколькі ўсе вырабы адпавядаюць тэхрэгламенту Мытнага саюзу, падкрэсліваюць прадстаўнікі канцэрну.

Глядзіце таксакма >>> Дзяржава разглядае права набываць імпарт, як прывілей. Ды… патрабуе ад беларусаў за яго даплачваць

На сустрэчах з прадпрымальнікамі айчынныя вытворцы прадэманстравалі свае тавары.

«Калі б ІП зацікавіла прапанова айчынных вытворцаў, то іх прадукцыя ўжо сёння была б на гандлёвых абʼектах. Паколькі гэтай прадукцыі там да гэтага часу няма, то канцэрну, верагодна, яшчэ ёсць над чым працаваць», – мяркуе старшыня рэспубліканскага грамадскага абʼяднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў