Белкаапсаюз абяцае скупіць усе трускаўкі, але за нізкі кошт


Усе лішкі трускавак, якія сёлета маюць беларусы, будуць скупленыя. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў Валерый Іваноў.

«Кіраўнік дзяржавы паставіў перад намі дакладную задачу – закупіць у насельніцтва ўсе лішкі клубніц, і мы гэта выканаем», – сказаў старшыня Белкаапсаюзу, перадае БелТА.

Закупляць ягады арганізацыя будзе яшчэ максімум дзесяць дзён.

Аб’ектыў
Вяскоўцы на знак пратэсту выкідаюць трускаўкі
2019.06.13 21:24

Валерый Іваноў таксама патлумачыў, чаму ў першыя дні нарыхтоўкі трускавак у грамадзянаў кааперацыя закупляла іх даражэй, чым цяпер: кілаграм таварных ягадаў каштаваў Br5-10. З ростам прапанавання цана знізілася. Сёння кошт таварных ягадаў складае ад Br1-1,2 за кг, клубніцы, якія ідуць на прамысловую перапрацоўку, каштуюць Br0,5 за 1 кг. Бочкавыя ягады, што пойдуць на выраб пладова-ягаднага віна, бяруць па Br0,3.

Разам з тым росту коштаў на ягады чакаць не даводзіцца. Як распавёў Валерый Іваноў, больш дарагія ягады пазней было б складана перапрадаць.

Hавiны
Учора – па 50 капеек, сёння – па 1 рублі. Што можа выратаваць трускаўкавы бізнес?
2019.06.16 14:17

Нагадаем, што праз небывалы ўраджай трускавак у шэрагу рэгіёнаў Беларусі склалася такая сітуацыя, што вяскоўцам лягчэй выкінуць ягады, чым здаваць яе за капейкі скупшчыкам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў