Бельгійскі ўніверсітэт папрасіў прабачэння пасля таго, як студэнткам загадалі прыйсці на выпускны ў сукенках з глыбокім выразам


Ліст з асаблівым дрэс-кодам для студэнтак медычнага факультэту Брусельскага свабоднага ўніверсітэту назвалі сексісцкім.

Установа апублікавала прабачэнні на Facebook пасля таго, як мэйл распаўсюдзілі ў інтэрнэце з з паметкай «маленькі скандал».

У лісце гаварылася, што «з эстэтычнага пункту гледжання пажадана, каб маладыя жанчыны надзелі сукенкі ці спадніцы з глыбокім выразам». Хлопцы маглі прыйсці ў гарнітурах.

У адказе на гнеўныя каментары студэнтаў улады ўніверсітэту напісалі, што парады не адлюстроўваюць штодзённыя вартасці ўстановы.

«Яны выпускнікі медыцыны, а мы просім іх, каб яны паказалі свае грудзі?», – пісалі абураныя студэнты.

У Twitterʼы ўніверсітэт напісаў, што ліст «пісалі арганізатары выпускнога» і папрасілі прабачэння за змест.

ДР belsat.eu паводле theguardian.co.uk

Стужка навінаў