Бельгіец, які перажыў Галакост, памёр ад каронавірусу


Анры Кічка.
Фота: FondationAuschwitz

Апошні вязень Асвенціма памёр ад каронавіруснай інфекцыі. 94-гадовы Анры Кічка памёр у мінулую суботу ў Бруселі, у доме для састарэлых, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Анры Кічка нарадзіўся ў Бруселі ў 1926 годзе ў габрэйскай сям’і польскага паходжання. У 1942 годзе, калі нацысцкая Нямеччына акупавала Бельгію, іх дэпартавалі. Анры і яго бацьку ўзялі ў палон у якасці чорнарабочых, а маці, сясцёр і цётку вывезлі ў Асвенцім, дзе яны загінулі.

У 1945 годзе Анры разам з іншымі палоннымі перавезлі ў іншы лагер на тэрыторыі Германіі. На працягу многіх гадоў мужчына ніколі не распавядаў пра тое, што яму давялося перажыць падчас вайны.

25 красавіка Анры Кічка памёр.

«У мікраскапічных памераў каронавіруса атрымалася тое, што не атрымалася ўсёй нацысцкай арміі. Мой бацька перажыў «марш смерці», але сёння яго «марш жыцця» падышоў да канца», – напісаў у Facebook яго сын Мішэль Кічка ў памяць пра бацьку.

Hавiны
Італія распачне змякчэнне каранціну ў пачатку траўня
2020.04.27 09:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў