Белгідраметцэнтр абвесціў штармавое папярэджанне


Сёння, 23 траўня, у перыяд з 12.00 да 18.00 на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. Пра гэта паведамляе Белгідраметцэнтр.

Пры навальніцах у асобных раёнах краіны моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У Менску таксама цягам дня захаваюцца неспрыяльныя ўмовы надвор’я. Яшчэ раніцай у сталіцы напоўніцу свяціла сонейка, а цяпер сцягваюцца цёмныя хмары. Як і па ўсёй краіне сіноптыкі прагназуюць у Менску град. МНС раіць без экстранай неабходнасці не пакідаць кватэры і офісы. Трэба шчыльна зачыніць форты і вокны, не падыходзіць да іх блізка. Для большай бяспекі рэкамендуюць прыбраць з балконаў прадметы, якія могуць быць знесеныя ветрам.

Калі вы едзеце на машыне па раўніне, спыніцеся, але не пакідайце аўтамабіль. Шчыльней зачыніце дзверы і вокны ў машыне.

Таксама лепей не паркаваць аўта пад дрэвамі ці білборднымі канструкцыямі.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары