«Белгазпрамбанк» прыпыніў шэраг аперацыяў, але пасля аднавіў іх


«Белгазпрамбанк» паведаміў пра прыпыненне шэрагу аперацыяў з 16 чэрвеня. Але на наступную раніцу іх аднавіў.

Аперацыі прыпыняліся з 23:00 16 чэрвеня, а ўжо з 08:30 17 чэрвеня яны былі адноўленыя.

У кол-цэнтры «Белгазпрамбанку» на пытанне нашага карэспандэнта адзначылі, што не ведаюць пра прычыны прыпынення аперацыяў, а таксама ці будуць ужывацца якіясьці абмежаванні надалей.

Прыпынялася зняцце наяўнай замежнай валюты ў Беларусі з выкарыстаннем банкаўскай карткі «Белгазпрамбанку», эмітаванай да бягучага рахунку з БПК у рублях у банкаматах і касах «Белгазпрамбанку» і банкаматах іншых банкаў Беларусі.

Таксама было спыненае папаўненне карткі ў банкаматах, касах і інфакіёсках «Белгазпрамбанку», у тым ліку на «Белпошце».

Адмяняліся Р2Р-пераводы (з карткі на картку) паміж карткамі «Белгазпрамбанку».

Апроч таго, у Беларусі былі прыпыненыя безнаяўныя аперацыі ў замежнай валюце, у тым ліку на беларускіх сайтах (напрыклад, для набыцця квіткоў), з выкарыстаннем рублёвай карткі «Белгазпрамбанку».

Астатнія аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх картак ажыццяўляліся без зменаў.

Hавiны
Былы кіраўнік Нацбанку пра Надзею Ермакову: Паслухмяная, гатовая выконваць любыя загады
2020.06.16 18:56

З 15 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі прызначыў Надзею Ермакову кіраўніцаю часовай адміністрацыі «Белгазпрамбанку». Паўнамоцтвы кіраўніцтва банку былі прыпыненыя на фоне крымінальных справаў за адмыванне грошай і нясплату падаткаў, якія былі распачатыя пасля ўдзелу шматгадовага кіраўніка банку Віктара Бабарыкі ў прэзідэнцкай кампаніі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў