Белчыгунка ў навагоднія ды калядныя святы пусціць дадатковыя цягнікі да Львова, Масквы і Пецярбургу


На святы беларуская чыгунка пусціць каля 80 дадатковых цягнікоў.

Яны будуць курсаваць у перыяд з 29 па 13 студзеня.

Як адзначае прэс-служба Беларускай чыгункі, 25 цягнікоў дададуць на найбольш запатрабаваныя ў міжнародным спалучэнні маршруты:

  • Менск – Масква – Менск
  • Менск – Санкт-Пецярбург – Менск
  • Масква – Берасце – Смаленск
  • Баранавічы – Масква – Баранавічы
  • Львоў – Менск
  • Калінінград – Масква – Калінінград
  • Санкт-Пецярбург – Бранск

Яшчэ 52 цягнікі дададуць на маршруты міжрэгіянальнага спалучэння:

  • Менск – Гомель – Менск
  • Менск – Берасце – Менск
  • Віцебск – Менск – Віцебск
  • Магілёў – Гомель – Магілёў
  • Віцебск – Берасце – Віцебск
  • Козенкі – Менск – Козенкі

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў