«Белаз – Холдынг» вымушаны зрабіць прастой праз нізкі попыт на самазвалы


Прадпрыемствы «Белаз – Холдынг» вымушаныя спыніць працу на 25 студзеня. Прычынаю таму нізкі пакупніцкі попыт на тэхніку кампаніі, паведамляе блогер NEXTA.

Вытворцы магутнай тэхнікі канстатуюць, што знаходзіць рынкі збыту і прадаваць машыны становіцца ўсё больш складана. Попыту няма не толькі на рынку СНД, але і ў краінах далёкага замежжа.

«Для таго, каб не перапоўніць склад, кіраўніцтва прадпрыемства абвясціла пра вымушаны прастой 25 студзеня», – паведамляе блогер NEXTA.

Яшчэ напрыканцы мінулага года Міхаіл Мясніковіч, які з’яўляецца старшынём наглядальнай рады ААТ «БелАЗ» распавёў, што сёння вельмі жорсткая канкурэнцыя на рынку вялікіх самазвалаў, вытворцы выкарыстоўваюць розныя схемы для паставак сваёй прадукцыі спажыўцам, у тым ліку лізінг. Шэраг аперацыяў аддаюць на аўтсорсінг. Паводле Міхаіла Мясніковіча, Беларусь пакуль не да канца асвоіла гэтыя сучасныя падыходы.

«Напрыклад, каб пакупнік мог атрымаць больш ільготны крэдыт, недзе даць зніжкі, каб прыцягнуць кліентаў», – цытавала БелТА словы Міхаіла Мясніковіча.

Аб’ектыў
Дзяржава запатрабавала ў прыбытковых прадпрыемстваў дзяліцца грашыма
2019.11.21 22:17

 

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў