«Белая Русь» ладзіць мітынг каля Дому ўраду. Бюджэтнікаў на яго вязуць з усёй краіны


Удзельнікі мітынгу ў падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі.
Фота: «Белсат»

Праўладнае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» 16 жніўня праводзіць мітынг для тых, хто падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Абвестка пра мітынг зʼявілася ўчора ў другой палове дня.

«На мітынгу збяруцца ўсе тыя, каму дарагая Радзіма, хто супраць падзелу краіны на два супрацьлеглых лагеры. Увогуле, з намі – уся канструктыўная Беларусь!» – адзначаецца ў паведамленні ў сацсетках «Белай Русі».

Адначасова ў інтэрнэце пачалі распаўсюджвацца звесткі пра тое, што ўлады спрабуюць сабраць на гэты мітынг бюджэтнікаў з усёй краіны. Паводле TUT.by, працаўнікоў шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў «настойліва просяць» прыйсці на акцыю 16 жніўня. Ганна Севярынец паведамляе, што дырэктара школаў абзвоньваюць настаўнікаў і таксама просяць іх далучыцца да праўладнай акцыі.

Раніцай 16 жніўня ў сацсетках зʼявілася мноства фотаздымкаў як людзей на мітынг каля Дому ўраду вязуць аўтобусамі з розных рэгіёнаў Беларусі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў