«Белавія» захапіла больш за палову транзітнага пасажырапатоку ва Украіну


Закрыццё наўпроставага авіяспалучэння паміж Украінай ды Расеяй павысіла транзітную ролю аэрапорту «Менск».

Транзітны пасажырапаток праз трэція краіны з Расеі ва Украіну ў 2016 годзе вырас на 26 % у параўнанні з лічбамі папярэдняга года.

Больш за 55 % усяго транзітнага пасажырапатоку прыпадае на Беларусь, 7 % транзіту ідзе праз Рыгу, па 25 % – праз Варшаву ды Кішынёў.

12 % транзіту, паводле інфармацыі расейскага боку, прыпадае на авіякампанію «Міжнародныя авіялініі Украіны» (МАУ), але мова вядзецца пра пералёты да Кіева праз Менск, якія ўпісаныя на бланках МАУ.

Пры гэтым адзначаецца, што ў сувязі з неабходнасцю рабіць стыкоўку ў Менску, Рызе ды ў іншых гарадах, кошт пералётаў ва Украіне павялічыўся на 74 %.

Закрыццё наўпроставага авіязлучэння паміж Украінай ды Расеяй стала прычынай зʼяўлення новага транзітнага хабу для ўкраінцаў – аэрапорту «Менск». Колькасць рэйсаў у беларускі аэрапорт павялічылася ў разы, а маршрутная сетка палётаў з Менску ва Украіне пашырылася. Галоўным перавозчыкам на транзітным маршруце Украіна – Беларусь – Расея стала беларуская кампанія «Белавія».

НМ, belsat.eu, паводле kordon.com.ua

Стужка навінаў