«Белавія» паляціць з Менску ў Барсэлону ды іншыя еўрапейскія гарады за 35 еўраў


Авіякампанія ўводзіць эксперыментальныя тарыфы для большасці кірункаў напярэдадні святкавання 85-годдзя цывільнай авіяцыі ў Беларусі.

Робяць гэта для паляпшэння даступнасці авіяперавозак для беларусаў, а таксама для павелічэння колькасці турыстаў, якія могуць скарыстацца бязвізавым рэжымам.

Тарыфы будуць дзеяць да канца зімовага раскладу (31 сакавіка 2019 года).

Квіткі можна будзе набыць толькі праз старонку www.belavia.by з 2 лістапада і не менш, чым за 45 дзён да вылету. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння паводле тарыфу – 1 месяц.

Больш падрабязна пра кірункі і кошты глядзіце тут.

Днямі аб працы ў зніжэнні коштаў на квіткі «Белавія» заявіў генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў. Разам з тым ён адзначыў, што «Белавія» ніколі не здолее выйсці на ўзровень лоўкостаў.

З лоўкостамі «Ryanair» і «Wizzair» ужо перамаўляліся, але, паводле намесніка міністра транспарту Аляксея Ляхновіча, яны не прыходзяць на беларускі рынак праз адсутнасць пасажырапатоку і датацыяў з боку дзяржавы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў