«Белавія» назвала новыя кірункі з тарыфамі па 10 еўраў


Квіткі з гэткім нізкім коштам можна набыць 15 лістапада з 9:00 да 23:59 паводле менскага часу.

Шчасліўчыкі змогуць паляцець у Казань, Адэсу, Брусель і Жэневу за 10 еўраў плюс таксы і зборы ў адзін бок або за 20 еўраў плюс таксы і зборы туды-назад.

Вылеты з Менску і ў Менск. Квіткі прадаюцца выключна на сайце belavia.by, іх нельга вярнуць. Змены часу і даты вылету забароненыя.

Авіякампанія ўвяла эксперыментальныя тарыфы для большасці кірункаў напярэдадні святкавання 85-годдзя цывільнай авіяцыі ў Беларусі. Менш чым за 2 тыдні «Белавія» прадала каля 90 % танных квіткоў. Часцей за ўсё квіткі набывалі ў Парыж, Амстэрдам, Санкт-Пецярбург, Прагу, Тбілісі.

«Белавія» абяцае, што двойчы на месяц будуць дадавацца квіткі па трох-пяці акцыйных маршрутах.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў