«Белавія» анансуе з'яўленне лоўкостаў


У наступным годзе кампанія «Белавія» мае намер запусціць лоўкост з абласнога цэнтру ў Тэль-Авіў, піша TUT.by

Генеральны дырэктар беларускай авіякампаніі Анатоль Гусараў адзначае, што галоўнай перашкодай для зʼяўлення лоўкост-напрамкаў зʼяўляецца недахоп самалётаў.

«Ёсць попыт на лоўкосты, але адкрываць нізкарэнтабельныя маршруты для бізнесу няправільна. Спадзяемся (калі не ў гэтым годзе, то ў наступным) адкрыць адзін або два напрамкі па сістэме лоўкост на самалётах «Embraer 195». Напрамак Менск – Брусель набліжаны да гэтай мадэлі. Попыт ёсць, транзіт вялікі, так што мы напрацоўваем досвед», – заявіў гендырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

Першым жа лоўкост-напрамкам можа стаць Тэль-Авіў, прычым з рэгіянальнага аэрапорту, але з якога менавіта – у авіякампаніі пакуль не кажуць. У Мінтранс вывучаюць пытанне стварэння ў адным з абласных цэнтраў Беларусі базавага лётнішча для лоўкост-кампаніяў, якія могуць прыйсці ў Беларусь.

Hавiны
Танных авіябілетаў ў Беларусі ў бліжэйшай перспектыве не будзе
2019.10.31 13:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў