«Белавія» абяцае вярнуць грошы за квіткі ў краіны ЕЗ


Авіякампанія «Белавія» паведамляе, што верне грошы або памяняе квіткі на рэйсы ў краіны ЕЗ з перыядам палёту да 16 красавіка 2020 года.

У паведамленіі прэс-службы «Белавія» адзначаецца, што дзяржавы Еўразвязу абмежавалі паездкі для грамадзянаў трэціх краінаў, у тым ліку для беларусаў, каб не дапусціць распаўсюджванне COVID-19.

«У сувязі з прынятым рашэннем краінаў ЕЗ, авіякампанія «Белавія» зменіць дату вылету або зробіць вяртанне сродкаў пасажырам, якім забаронены ўезд у краіны ЕЗ і якія набылі квіткі ў краіны ЕЗ з перыядам палёту да 16 красавіка», – адзначаюць у авіякампаніі.

Вярнуць грошы або памяняць квіткі на адмененыя рэйсы можна будзе да 31 снежня 2020 года.

«Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтва авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па дадзеным пытанні можна будзе ў любы час да канца 2020 года, не трэба рабіць гэта прама цяпер, усе дадзеныя вашага квітка захаваныя ў нас у сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар вашага квітка. Змена даты вылету магчыма толькі адзін раз», – падкрэсліваюць у «Белавіа».

Hавiны
Праз пандэмію «Белпошта» прыпыніла адпраўленні ва ўсе краіны акрамя Кітаю, РФ і Гон-Конгу
2020.03.18 09:36

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў