«Белавія» адкрывае наўпроставыя рэйсы да Талліну


Авіякампанія «Белавія» адкрывае рэгулярныя рэйсы па маршруце Менск–Таллін–Менск 30 траўня. Пра гэта паведамляе сайт «Белавія».

Палёты ў Таллін будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове 4 разы на тыдзень з вылетам з Менску а 08:50 у панядзелкі, чацвяргі і а 15:50 у аўторкі і суботы з прыбыццём у Таллінскі аэрапорт імя Леннарта Мэры. Зваротны рэйс з Талліну плануецца ажыццявіць з вылетам а 10:45 у панядзелкі, чацвяргі і а 17:45 у аўторкі і суботы з прылётам у нацыянальны аэрапорт «Менск».

Кошт авіяквіткоў у адзін бок складзе ад 93 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 178 еўраў – туды і назад.

Палёты плануецца ажыццяўляць на камфартабельным авіялайнерам «Embraer 175» са змяшчальнасцю пасажыраў 76 месцаў.

Такім чынам, цяпер упершыню да Талліну можна будзе дабрацца наўпрост. І аўтобуснымі рэйсамі, і чыгункай з Менску можна трапіць у сталіцу Эстоніі толькі з перасадкамі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў