Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 месцаў Усходняй Еўропы, якія трэба пабачыць у жыцці


Рэйтынг славутасцяў, якія абавязкова варта наведаць, апублікавала аўтарытэтнае брытанскае выданне The Telegraph. Нацыянальны парк заняў 18-ты радок.

«Размешчаная на паўднёвым захадзе Беларусі і на мяжы з Польшчай, Белавежская Пушча – гэта ўсё, што засталося ад велізарнага покрыва лесу, які некалі пакрываў краіны Паўночна-Еўрапейскай раўніны. Гэта самы вялікі і найлепей захаваны фрагмент старажытнага лесу ў Еўропе, якому троху не хапае разнастайнасці ў флоры і фаўны. Тут больш за 2 тысячы відаў раслін і грыбоў, больш за 200 відаў птушак і сысуны, якіх больш нідзе не сустрэнеш, такія, як рысі, бабры, чырвоная вавёркі, лясная куніцы, кабаны, дзікія каты, ваўкі, а таксама самая вялікая жывёліна з іх усіх – зубр», – пішуць аўтары артыкулу.

Таксама The Telegraph раіць наведаць Талін, Рыгу, Кракаў, Прагу, біясферны запаведнік «Дэльта Дуная».

Нагадаем, з 12 лютага ў Беларусь без візаў на пяць дзён змогуць прылятаць грамадзяне 80 дзяржаваў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў