Беласток «сэрцам з Беларуссю»


«Сэрцам з Беларуссю» – пад гэтым лозунгам у пятніцу, 2 кастрычніка, на беластоцкай плошчы Пілсудскага сыграюць польскія і беларускія музыкі. Канцэрт з’яўляецца выразам падтрымкі для беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю.

– Мы лічым, што ў нас, грамадзянаў Беластоку і Падляшша, ёсць асаблівы маральны абавязак паказаць нашу салідарнасць як мага больш чутным і бачным чынам. Мы хочам быць разам з беларусамі, хочам падтрымаць іх слушныя прагненні Давайце зробім гэта, як гэта было шмат гадоў таму ў Польшчы, у часы Салідарнасці – мірна, ад душы, праз музыку. Будзем салідарныя. Давайце зайграем для іх канцэрт, канцэрт сэрца і свабоды. Канцэрт мары, – кажуць арганізатары з Фонду Тутака і Беларускага студэнцкага саюзу.

Сваю прысутнасць на канцэрце абвясціў шэраг польскіх і беларускіх гуртоў. Сярод іх будуць Percival, Ørganek і Ilo&Friends, а таксама Лявон Вольскі. Таксама можна чакаць удзелу іншых зорак музычнай сцэны з Беларусі, аднак, баючыся магчымых рэпрэсій, арганізатары вырашылі іх афіцыйна не аб’яўляць.

Канцэрт адбудзецца ў пятніцу 2 кастрычніка на плошчы Пілсудскага, пад драматычным тэатрам імя Венгеркі. Пачатак – 18:00. Уваход вольны.

Мерапрыемства ахопленае медыяльным патранатам тэлебачання Белсат.

Падзея на Facebooku

Жывая трансляцыя на YouTube

md / ІР belsat.eu

Стужка навінаў