Стужку, якую знялі менш чым за два дні, зразумець няпроста.
Беларуская кінакампанія RitZEED выпусціла кароткаметражны фільм паводле сцэнару, напісаным нейрасеткаю.
Стужка называецца «Завод станкабудаўнічых станкоў», яна была створаная ў межах хакатону «What the Hack 3.0» у стартап-хабе «Imaguru» за 40 гадзінаў.
«Сцэнар напісаны нейрасеткаю, аўтарскія правы ў яе», – адзначаюць стваральнікі.
Гісторыю герояў з імёнамі Джоні, Джо, містэр Блундзін, Марфеус, маёр Ўорэн і Джон Рут зразумець цяжка.
Сюжэт фільма атрымаўся абсурдным і з цяжкасцю паддаецца пераказу.
«Ты пачакаў і не падумаў сябе цёмным? Я проста думаў, што ты сказаў, што яшчэ пачакаў, цяпер яно стала ў працяг», – кажа адзін з персанажаў.
Сервіс Bird in Flight мяркуе, напрыклад, што дзеянне адбываецца ў паліцэйскім участку і прысутныя расследуюць нейкую справу.
Апроч дыялогаў нейрасеціва прапісала таксама эмоцыі, якія неабходна адлюстроўваць акторам – яны адлюстраваныя ў подпісах на экране. Рэмаркі гэтыя, аднак, не зусім спалучаюцца з рэплікамі накшталт «Ты збіраешся проста падабраць свае паліцэйскія сцеклі? Я не прывёў цябе ў паліцэйскім сябе».
ДД