Беларусы змогуць атрымліваць польскія пенсіі


Палата прадстаўнікоў Беларусі рыхтуецца разгледзець праект закона аб ратыфікацыі дамовы з Польшчай аб сацыяльным забеспячэнні. Пра гэта паведаміў БелТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі працы і сацыяльных пытанняў Алег Леўшуноў.

Дамову бакі падпісалі ў лютым. Яна рэгулюе прызначэнне дапамогаў з прычыны часовай непрацаздольнасці ды мацярынства, беспрацоўя, пенсіяў, выплат абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, дапамогі на пахаванне.

Пенсіі Беларусь і Польшча будуць прызначаць паводле прапарцыйнага прынцыпу за стаж, набыты на сваёй тэрыторыі. Пры неабходнасці гэты стаж з дзвюх краінаў можна будзе сумаваць. Грошы будуць выплачваць у краіне пражывання пенсіянера.

Hавiны
Мясніковіч распавёў пра некаторыя вынікі свайго візіту ў Польшчу
2019.02.18 17:32

Дамова прадугледжвае магчымасць перагляду пенсіяў, прызначаных да яе ўступлення ў моц, у тым ліку калі пры іх прызначэнні не ўлічваўся стаж, набыты ў іншай дзяржаве.

Дапамогу з прычыны беспрацоўя будуць прызначаць і выплачваць паводле заканадаўства дзяржавы пражывання, а часовай непрацаздольнасці і мацярынства – паводле законе краіны, дзе чалавек застрахаваны на момант набыцця права на іх.

Выплаты ў сувязі з вытворчымі траўмамі ці прафесійнымі захворваннямі будуць прызначаць паводле заканадаўства, якое датычыла працаўніка на момант няшчаснага выпадку ці выканання работы, што прывяла да хваробы, дапамогі на пахаванне – паводле закону краіны, які распаўсюджваўся на чалавека на момант яго смерці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў