Беларусы збілі зорку фільму «Таксі»


Самі Насэры. Фота – Макс Ветраў/РИА Новости

Паводле расейскіх медыяў, французскі актор атрымаў чэрапна-мазгавую траўму пасля бойкі з беларусамі ў адным з маскоўскіх бараў.

Актор Самі Насэры, які зайграў галоўную ролю ў серыі фільмаў «Таксі», адпачываў і выпіваў са сваім братам у караоке-бары, размешчаным у будынку на скрыжаванні Цвярской вуліцы і Старопіменаўскага завулка. Каля дзвюх гадзінаў ночы ў мужчын завязалася сварка з адным з наведвальнікаў, які ўдарыў Насэры па твары.

Відэа з камеры назірання, на якой бачна, як Насеры прыйшоў з братам у клуб «Войс» у кампаніі некалькіх дзяўчын, апублікаваў «Mash».

У клубе кампанія вяла сябе шумна, з-за чаго атрымала заўвагу ад беларускай кампаніі побач. Акцёр адказаў таму абразліва, з-за чаго пачалася бойка.

Самі Насэры атрымаў некалькі разоў ударылі па твары і па руцэ, якой ён спрабаваў закрыцца ад нападніка. У больніцу знакамітасць адправілася толькі раніцай.

Паведамляюць, што падчас бойкі пацярпела таксама афіцыянтка.

Зорка «Таксі» абразіў у маскоўскім клубе аднаго з беларусаў, які адпачываў побач, пасля чаго атрымаў ад усёй кампаніі

«Інтэфакс» падае, што бойку з акторам распачалі беларусы.

«Праваахоўнікі затрымалі ўдзельнікаў бойкі з Самі Насэры. Імі апынуліся прыезджыя з Беларусі», – заявіла агенцтву інфармаваная крыніца.

Актор пайшоў у шпіталь толькі на наступны дзень. Лекары дыягнаставалі ў яго закрытую чэрапна-мазгавую траўму, аднак шпіталізацыя Насэры не спатрэбілася.

Цяпер паліцыя праводзіць праверку па гэтым факце.

ДД

Стужка навінаў