Беларусы аплацілі электрычнасць удаве Рыгора Барадуліна на некалькі гадоў наперад


Беларусы супольна сабралі ўдаве народнага паэта Рыгора Барадуліна Валянціне грошай за электрычнасць нават на некалькі гадоў наперад. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў Глеб Лабадзенка.

Энергетыкаў моцна ўразіла салідарнасць неабыякавых беларусаў, якія падтрымалі жонку народнага паэта Рыгора Барадуліна.

«За святло для Валянціны Барадулінай паступіла 650 (!) плацяжоў», – піша Глеб Лабадзенка.

Запазычанасць за святло была закрытая яшчэ 18 ліпеня. Але плацяжы паступалі і пазней, нягледзячы на заклікі Глеба Лабадзенкі, што сродкі ўжо сабраныя.

Беларусы скінуліся на аплату запазычанасці за святло для жонкі Рыгора Барадуліна

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары