«Ад легкавіка нічога не засталося. Адныя трупы»: беларусы загінулі ў аварыі пад Смаленскам


ДТЗ адбылося ў ноч на 5 ліпеня на трасе М-1 у Сафронаўскім раёне (Смаленшчына), паведамляе smolensk-i.ru.

Фота – smolensk-i.ru

Аварыя здарылася побач з пастарункам дарожнай аўтаінспекцыі. Фура рэзка спынілася і ззаду ў яе ўрэзаўся мікрааўтобус і два цяжкавіка. У выніку ДТЗ загінулі 2 асобы – кіроўца і пасажыр мікрааўтобуса. Паводле tass.ru, пасажыр выжыў і трапіў у шпіталь.

«Кабіну Volvo не так моцна памяла, а DAF наагул вывернула, шмат паліцэйскіх, усё загароджана, ад легкавіка нічога не засталося, адныя трупы», — паведамляюць мясцовыя жыхары.

Загінулыя маглі быць з Валожына. 5 чэрвеня ў суполцы «Подслушано в Воложине» з’явілася наступнае паведамленне:

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў