Беларусы, якія працуюць за мяжой, дасылаюць на радзіму менш грошай


Гэта можа быць звязана са змяншэннем заробкаў. Такія лічбы падае Нацыянальны банку краіны.

Паводле статыстыкі Нацбанку, сёлета за другі квартал (красавік-чэрвень) асабістыя пераводы нашых суайчыннікаў з-за мяжы склалі 151,7 мільёна долараў, што амаль на 12% менш, чым за аналагічны перыяд летась. А вось у дачыненні да першага квартала 2016-га сума пераводаў вырасла амаль на $15 млн.

З Беларусі за мяжу таксама адпраўляюць менш – за той жа другі квартал адправілі $ 26,3 мільёна. Год таму адпаведная сума складала $ 37,1 мільёна.

Пад асабістымі пераводамі маюцца на ўвазе не толькі сумы, якія прыйшлі праз электронныя плацяжы, але і грошы, тавары, якія перавозяцца праз мяжу. Паколькі паміж Беларуссю і Расеяй няма мытнай мяжы, то статыстыка Нацбанку няпоўная.

Большасць беларусаў працуюць у Расеі ды Польшчы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў