Беларусы, якія працуюць у Расеі, атрымаюць доступ да медычнага страхавання


Медстрахоўка і іншыя сацыяльныя гарантыі стануць даступныя для беларусаў ужо з новага году.

З 1 студзеня працоўныя з краінаў Еўразійскага эканамічнага звязу атрымаюць у Расеі доступ да сістэмы абавязковага медычнага страхавання.

«З прыняццем Расеяй гэтага рашэння дзясяткі тысяч працоўных з краін ЕўрАзЭС атрымаюць доступ да сацыяльных гарантыяў разам з расейскімі грамадзянамі», – заявіла чалец калегіі па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі Карына Мінасян.

Дамова аб ЕўрАзЭС і раней прадугледжвала, што сацыяльнае забеспячэнне (за выключэннем пенсійнага) працоўных краін ЕўрАзЭС і членаў іх сем’яў ажыццяўляецца на тых жа ўмовах, што і для грамадзянаў дзяржавы працаўладкавання. Аднак на практыцы стаць удзельнікам праграмы абавязковага медычнага страхавання, якая з’яўляецца часткаю расейскага сацыяльнага забеспячэння, работнікі з Арменіі, Беларусі, Казахстану і Кыргызстану не маглі.

ДД

Стужка навінаў