Беларусы, якіх эвакуявалі з Кітаю ў Расею, пасля каранціну вяртаюцца дадому


Эвакуяваныя з Кітаю беларусы, якія знаходзіліся ў Расеі на каранціне, вяртаюцца дадому. Каронавірс у эвакуяваных не выявілі, паведамляе БелТА.

«Усе беларускія грамадзяне, якія знаходзіліся ў Цюмені на каранціне, выпісаныя і сёння накіроўваюцца дадому. Вынікі іх аналізаў, якія прайшлі правяранне ў двух лабараторыях, паказалі адсутнасць віруса».

5 лютага з кітайскага Ўу-Ханю ў Цюмень на вайсковых самалётах эвакуявалі 140 чалавек, сярод якіх дзесяць грамадзянаў Беларусі. Два тыдні для эвакуяваных быў створаны адмысловы каранцін.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што каронавірусу ў Беларусі не выяўлена. Тым часам у свеце зарэгістравана 75 199 захворвання на каронавірус. Інфекцыя забрала жыцці 2010 асобаў.

Hавiны
Міністар аховы здароўя Беларусі выказаўся наконт «ксенафобіі» ў звязку з каронавірусам
2020.02.17 15:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў