Беларусы выдаткоўваюць «на жыццё» амаль 75% даходаў


Аб гэтым гавораць новыя звесткі Белстату.

У першым квартале 2020 года беларусы выдаткавалі «на жыццё» 74,4% ад сваіх даходаў, ці Br 995,5 у грашовым эквіваленце. Больш за ўсё беларусы выдаткоўваюць на ежу (39,2 %), нехарчовыя тавары (31,7 %) і аплату паслугаў (26,3 %).

Агульная сума выдаткаў звычайнай беларускай хатняй гаспадаркі склала Br 1400,9 на месяц. Прычым у гарадской мясцовасці людзі выдаткоўваюць на Br 341,8 больш, чым у вёсках – Br 1495,1 супраць Br 1153,3.

Hавiны
Сусветны банк: эканоміку Беларусі чакае самая вялікая рэцэсія за 25 гадоў
2020.05.26 18:48

У Белстаце адзначылі, што малазабяспечаных сем’яў у краіне стала меней: зараз людзей, якія жывуць за рысай беднасці – усяго 4,7%, калі ў першым квартале 2019 года іх было 5,3 %.

Беларуская статыстыка даволі падобная да суседскай. Так, у Расеі ў сярэднім 38,2% даходаў выдаткоўваецца на ежу. Ва Украіне гэтая лічба нават большая – 46,2 %. Палякі ж выдаткоўваюць на харчаванне 24,8 % ад сваіх даходаў штомесяц.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў