Беларусы Варшавы адзначаць Дзяды з Зянонам Пазняком


Аб’яднанне Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае усіх беларусаў, якія жывуць ў Варшаве, на дзень памяці продкаў – Дзяды.

Сустрэча адбудзецца 2 лістапада а 12-й гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтар Arkadia (al. Jana Pawła II 82).

Актывісты наведаюць магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запаляць знічы.

На акцыі будзе прысутнічаць і Зянон Пазняк, які распавядзе пра лёсы вядомых беларусаў.

Дзяды традыцыйна адзначаюцца 2 лістапада – у гэты дзень прынята ўшаноўваць памяць памерлых продкаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў