Беларусы ўзгадваюць нявінную кроў сваіх прарокаў


У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях турмы НКВД у Менску былі былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.

Кулі НКВД забралі жыццё прарокам нацыі, будзіцелям сумлення – майстрам слова, выбітным дзеячам культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскім дзеячам. Перарваліся жыцці таленавітых, актыўных, адных з самых адукаваных беларусаў.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”27641″ img_size=”large”][vc_column_text]Невінаватасць большай часткі з іх была потым прызнаная савецкімі судамі.

«Зацвілі сярэбраныя росы

У кілішках выцвілых лістоў,

Запалілі зоры папяросы

Над буланай грывай туманоў.

Залатой мякінай лістападу

Сыпле клён над скронямі акон,

А ў галлі абветранага саду

Месяц сплёў паўтысячы карон.

Ледзянее ў шэрані рабіна

Па адцвіўшай сонечнай вясне.

Уміраюць палкія гадзіны,

І зямля бялее пакрысе».

Гэты верш адзін з расстраляных паэтаў Тодар Кляшторны напісаў за 10 гадоў да сваёй смерці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”26670″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]У 1974 годзе ў Маскве савецкія дысідэнты падчас прэс-канферэнцыі для замежных журналістаў на кватэры акадэміка Сахарава ўпершыню прапанавалі назваць гэты дзень днём памяці ахвяраў савецкіх рэпрэсій. Але ўжо ў 90-ых праваабаронцы заўважылі, што казаць пра «дзень памяці» яшчэ занадта рана, бо праблема рэпрэсій і палітвязняў і дагэтуль застаецца актуальнай на ўсёй постсавецкай прасторы.

Паводле розных даследчыкаў, колькасць тых, хто пацярпеў ад сталінізму, магла сягаць 5,5 млн чалавек. У Беларусі колькасць ахвяраў складала каля 600 тыс.

Пра пераслед нялюдскай сістэмай беларускай моладзі за іх любоў да Бацькаўшчыны рэжысёр Валерый Мазынскі зняў для «Белсату» дакументальную стужку «Як пошуг маланкі».[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]У Менску пад сценамі КДБ 29 кастрычніка прайшла акцыя памяці ахвяр сталінізму.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў