Беларусы ўсё больш актыўна выязджаюць за мяжу


Дзяржаўны памежны камітэт падвёў вынікі сваёй працы за 2018 год. Паводле падлікаў памежнікаў у мінулым годзе беларускую мяжу перакрочылі каля 26,5 мільёнаў асобаў, што на 800 тысячаў болей, чым у 2017 годзе. Найбольшы прырост адзначаны на беларуска-літоўскай мяжы, якую летась перакрочыла на 13 % болей асобаў у параўнанні з 2017 годам.

Мяжу праз беларускія аэрапорты ў мінулым годзе перакрочылі на 10,2 % больш асобаў, а колькасць перакрочвання беларуска-латвійскай мяжы вырасла на 7,6 %.

Значна вырасла і колькасць прапушчаных праз мяжу падарожнікаў на аўто. Летась беларускую мяжу перакрочылі каля 9,2 мільёнаў аўтамабіляў. Найбольшы прырост быў адзначаны на мяжы з Украінай. На другім месцы апынулася беларуска-літоўская мяжа, таксама вырас і транспартны паток на мяжы з Латвіяй.

Пры гэтым колькасць затрыманняў на мяжы цягам 2018 году вырасла на 21,6 %. У агульнай колькасці было затрымана 725 правапарушальнікаў. За год на пры спробе перасячэння мяжы было канфіскавана каля 450 кілаграмаў наркатычных рэчываў, а таксама 172 адзінкі зброі.

Hавiны
Беларускія памежнікі пачнуць дыстанцыйна ахоўваць зону радыяцыйнага забруджання
2019.02.05 16:39

СК, belsat.eu

Стужка навінаў