Беларусы ў Варшаве абмяркоўваюць у «Фэйсбуку», што рабіць пасля інтэграцыі з Расеяй


Ілюстрацыйнае фота – Sharifulin Valery / TASS / Forum

21 верасня адна з удзельніц групы «Беларусы ў Варшаве» у «Фэйсбуку» запыталася аб адносінах да інтэграцыі з Расеяй ды дадала, што асабіста хоча аформіць бежанства і застацца ў Еўропе.

Публікацыя выклікала актыўную дыскусію сярод чальцоў суполкі. З некалькіх дзясяткаў каментароў мы выбралі некалькі папулярных.

Таццяна: Адмоўна! Інтэграцыя ката з мышшу.

Дзяніс: Працу лепш знайдзіце.

Сяргей: Лепей аформіць шлюб з замежнікам.

Раман: Беларусь – гэта незалежная дзяржава! Калi будзе перапіс насельніцтва патрэбна как кожны гаварыў’, што з’яўляецца беларусам! Бо як будзе усероуʼна як там запішуць: ці беларусам, ці рускім, то можа ўзнікнуць дадатковы аргумент для аб’ядноўвання Беларусi і Расеі.

Ірына: Я расейскі пашпарт не вазьму. Можа Лукашэнка як-небудзь выкруціцца, а калі не – бяру любы пашпарт, апроч расейскага.

Вераніка: Мяркую, гэта будзе падарунак да 1 студзеня у ноч на 31 снежня. І пашпарт памяняюць вельмі шмат людзей добраахвотна, затое ў гісторыю ўвойдуць як самае талерантнае вяртанне ў ГУЛАГ.

Дзмітрый: Імавернасць поспеху ў атрыманні Вамі статусу ўцекача – 0,00001 %, напісаў Дзмітрый. За тры гады з 2014-га па міжнародную абарону ў Польшчы звярнулася больш за 10 000 грамадзянаў Украіны, у тым ліку крымчане, гэта адкрытая статыстыка Упраўлення па справах замежнікаў. Атрымалі яе 32 чалавекі, і не ўсе статус бежанца, а некаторыя ўсялякую «лажу» кшталту гуманітарнага побыту. Дык там вайна і анексія, а не нейкая «паглыбленая інтэграцыя». Так што лічба 1/10 000 цалкам рэальная.

Loading…

У першым квартале 2019 года найчасцей статус бежанца ў краінах Еўразвязу атрымлівалі грамадзяне Сірыі (10 690 чалавек), Іраку (2875), і Афганістану (2075).

495 рашэнняў аб наданні статусу ўцекача атрымалі грамадзяне Расеі, 80 – грамадзяне Украіны.

Інфармацыі аб уцекачах з Беларусі на афіцыйнай старонцы Еўрастату няма.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў