Беларусы святкуюць Вадохрышча


У Менску на Камсамольскім возеры абсталявалі купелі для вадохрышчанскіх купанняў.
Фота: Белсат

Гэты дзень у біблейскай гісторыі апісаны як дзень хрышчэння Янам Хрыціцелем Ісуса Хрыста ў Іярданіі.

Аднак купанне ў зімовай палонцы – традыцыя сучасная і не мае нічога агульнага з царкоўнымі канонамі.

Для вадохрышчанскіх купанняў у Менску ўлады абсталявалі тры пляцоўкі. Акунацца можна з вечара 18 студзеня да 20 студзеня.

Фотакарэспандэнты «Белсату» паназіралі за тымі, хто прыйшоў акунуцца на тэрыторыі Камсамольскага возера.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Як акунуцца і не захварэць?

Медыкі тлумачаць правілы купанняў без сумных наступстваў для здароўя.
  • Вядома ж, нельга ўжываць алкаголь: гэта дае нагрузку на сэрца.
  • Лепш за ўсё пачаць загартоўвацца за некалькі тыдняў да Вадохрышча: як мінімум прымаць кантрасны душ.
  • Беспасярэдне перад купаннем рэкамендуецца зрабіць размінку або прабежку, каб разагрэць і падрыхтаваць цела.
  • Каб пазбегнуць пераахалоджвання, лепш абмежавацца 10 секундамі ў вадзе.
  • Прыблізна за гадзіну да купання добра было б паесці, а пасля акунання – выпіць гарачай гарбаты.
Фота: Белсат

ДР, АВ, belsat.eu

Стужка навінаў