Беларусы сталі меней набываць харчоў, але болей выдаткоўваюць на «камуналку»


Паводле справаздачы Белстату, па выніках трэцяга кварталу сёлета, беларусы павялічылі выдаткі на камунальныя плацяжы, і ў той жа час хатнія гаспадаркі істотна скарацілі выдаткі на прадукты харчавання.

На пачатку бягучага году выдаткі на харчы складалі каля 40,8% у агульнай структуры размеркавання свайго бюджэту. А па выніках трэцяга кварталу беларусы сталі траціць на ежу 37,4% сваіх прыбыткаў.

Разам з тым выраслі выдаткі насельніцтва на аплату паслуг. Калі летась беларусы трацілі на гэтыя патрэбы 23,9% сваіх фінансаў, то ў трэцім квартале сёлета гэты паказнік вырас да 25,2%. У прыватнасці, павялічыліся выдаткі беларусаў за «камуналку» – з 5,9 % летась да 6,1% сёлета, а таксама на медычнае абслугоўванне – 1,2 % і 1,6 % адпаведна.

ВІДЭА
Заробкі ў чыноўнікаў растуць амаль у тры разы хутчэй, чым у настаўнікаў і медыкаў
2018.11.25 12:14

СК, belsat.eu

Стужка навінаў