Беларусы сталі больш разводзіцца. Часцей за ўсё – у Менску


Колькасць шлюбаў памяншаецца, дзяцей таксама нараджаюць усё радзей.

Белстат выпусціў статыстычны бюлетэнь за першы квартал 2020 года.

У ім адзначаецца, што ў Беларусі за студзень – сакавік 2020 году зарэгістравана больш разводаў, чымся за аналагічны перыяд 2019 году. Часцей за ўсё разводзяцца ў сталіцы – сёлета на 12 % болей, чымся ў першым квартале 2019 году. А ў Магілёўскай вобласці разводаў стала нават меней.

Гэткую дынаміку можна звязаць з пандэміяй – паводле навукоўцаў, за апошнія пару месяцаў колькасць разводаў павялічылася ва ўсім свеце.

Hавiны
«Каранцін – магчымасць разабрацца ў сабе». Парады псіхолагаў на час самаізаляцыі
2020.03.25 12:59

Сёлета беларусы справілі амаль на 15 % меней вяселляў чымся ў 2019 годзе. Менш за ўсё бяруцца шлюбам у Берасцейскай вобласці – на 23 % менш.

Дэмаграфічныя змены паўплывалі на колькасць насельніцтва. Самае вялікае змяншэнне насельніцтва – у Менску, дзе жыхароў стала меней на 320 чалавек у параўнанні з 2019 годам.

Сёлета дзяцей у Беларусі нарадзілася на 7 % меней, чымся ў першым квартале 2019 года.

Па стане на 1 красавіка 2020 года ў Беларусі жыве 9,37 млн чалавек.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў