Беларусы спрабавалі правезці ў Расею 20 тонаў яблык пад выглядам піва


У Смаленскай вобласці затрымалі чатыры фуры з Беларусі з яблыкамі, цытрусамі і салатай, паведамляе «Рассельгаснагляд».

Агульная вага грузу перавысіла 57 тон. Амаль 20 тон яблыкаў былі пазначаныя ў дакументах як «піва».

Цытрусавыя і салат адпаведна з накладнымі накіроўваўся нібыта ў Казахстан. Пры гэтым фітасанітарныя сертыфікаты адсутнічалі, а на маркіроўцы прадукцыі значылася Іспанія, а ўладальнікам партыі стала юрыдычная асоба Смаленскай вобласці.

Цяпер праводзіцца праверка садавіны і гародніны. Пасля яе ў рамках дзеючага заканадаўства ўвесь затрыманы груз будзе знішчаны.

Некалькі дзён таму ў Расеі перадухілілі распаўсюд грушаў пад выглядам парэчкі.

Чытайце таксама >>> Беларусы скралі ў расейцаў фуру з мясам, пераапрануўшыся ў міліцыянтаў

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў