Беларусы Сан-Францыска ў другі раз зладзілі дэманстрацыю супраць рэпрэсіяў на радзіме

Побач са знакамітым мостам «Залатая Брама» сабралася каля 120 чалавек.

У суботу 11 ліпеня ў амерыканскім горадзе Сан-Францыска каля 120 беларусаў сабраліся на акцыю салідарнасці ў падтрыманне людзей на Беларусі, якія былі аштрафаваныя, або кінутыя за краты цягам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020.

Акцыя салідарнасці ў Сан-Францыска 11 ліпеня. Фота: удзельнікаў акцыі

Яны сабраліся пад бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі «Спыніце палітычныя рэпрэсіі на Беларусі», «Беларусь без дыктатара», «Лукашэнка, мы больш цябе не любім» і іншымі.

Акцыя салідарнасці ў Сан-Францыска 11 ліпеня. Фота: удзельнікаў акцыі
Акцыя салідарнасці ў Сан-Францыска 11 ліпеня. Фота: удзельнікаў акцыі

Гэта ўжо другая акцыя ў Сан-Францыска.

Сан-Францыска, Мюнхен, Варшава – акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзяць па ўсім свеце

Акцыі салідарнасці былі арганізаваныя беларускай дыяспарай у 30 краінах свету. Найбольш шматлюдныя з іх сабралі каля тысячы чалавек.

КТ belsat.eu

Hавiны