Беларусы сабралі 20 тысячаў долараў на штрафы ўдзельнікам акцыяў за незалежнасць


Грамадская кампанія «BY_help» паведамляе, што цягам тыдня неабыякавыя беларусы пералічылі каля 20 тысячаў долараў ЗША, якія пойдуць на дапамогу актывістам, якіх аштрафавалі за ўдзел у акцыях незалежнасці, што былі ў Менску ў снежні летась.

Улады краіны да гэтага часу не спыняюцца і працягваюць штрафаваць, або арыштоўваць актывістаў і грамадзянаў, якія прымалі ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту. Кампанія «BY_help» у сваю чаргу дапамагае тым, хто трапіў пад пераслед.

Шэсце па праспекту Незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

У прыватнасці грамадзянская кампанія перадала сродкі на дапамогу блогеру Дзмітрыю Казлову. А таксама актывісты руху аплацілі сумы ўтрымання трох арыштаваных, якія адбывалі адміністрацыйнае пакаранне на «Акрэсціна».

Грамадзянская кампанія паведамляе, што цягам тыдня было сабрана каля 20 тысячаў долараў на дапамогу тым, каго прыцягнулі да адказнасці.

Далучыцца да кампаніі «BY_help» і дапамагчы можна па спасылцы – http://bit.ly/2FxROCq

Hавiны
За ўдзел у акцыі за незалежнасць міліцыя цісне на столінскага актывіста і яго бацькоў
2020.01.17 16:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў