Беларусы прабеглі і праплылі 10 000 гадзінаў, каб дапамагчы дзецям з аўтызмам


Аляксандра Герасіменя бярэ ўдзел у 24-гадзіннай дабрачыннай акцыі «24 РАЗАМ» у дапамогу дзецям з аўтызмам. Фота – АР/«Белсат»

Увечары суботы завяршыўся 24-гадзінны дабрачынны забег «24 РАЗАМ» у дапамогу дзецям з аўтызмам. Узяць удзел у ім мог кожны. У праекце ўзялі ўдзел зоркі спорту і вядомыя культурныя дзеячы.

Сутнасць акцыі, якая распачалася ў пятніцу, для ўдзельнікаў – прабегчы або праплыць агулам 10 тысячаў гадзінаў. Пасля гэтага партнёр праекту, відэасэрвіс «Voka», пералічыць Br 50 000 міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і праекту «Спорт-інклюзія», які курыруе чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя.

Аляксандра Герасіменя падчас заплыву. Фота – АР/«Белсат»

10 тысячаў гадзінаў былі абраныя як сімвалічная лічба, кажа ў размове з АТН Антон Бладзік з кампаніі «A1», уладальніка відэасэрвісу.

Удзельнікі акцыі «24 РАЗАМ» падчас забегу. Фота – АР/«Белсат»

Бегчы або плыць можна было ў любым пункце планеты, выкарыстоўваючы прыладу для адліку часу ў сваім тэлефоне. Пасля гэтага можна было зрабіць скрыншот і апублікаваць яго ў сваёй сацыяльнай сетцы з гэштагам #voka24 – такім чынамі вынік браўся пад увагу ў агульным сумарным заліку.

Фота – АР/«Белсат»
17 жніўня 2019года. Адныя з удзельнікаў акцыі «24 РАЗАМ» падчас забегу. Фота – АР/«Белсат»

Тыя, хто бег ці плыў у Менску, мог далучыцца да любой з камандаў зорак беларускага спорту.

Аляксандра Герасіменя пасля фінішу. Фота – АР/«Белсат»
Аляксандра Герасіменя бярэ ўдзел у 24-гадзіннай дабрачыннай акцыі «24 РАЗАМ» у дапамогу дзецям з аўтызмам. Фота – АР/«Белсат»

Разам з Аляксандрай Герасіменяй у акцыі ўдзельнічалі біятланісткі Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна, тэнісістка Аляксандра Сасновіч, тайская баксёрка Кацярына Вандар’ева, футбалісты БАТЭ, гандбалісты СКА, хакеісты менскага «Дынама» ды многія іншыя, а таксама Міс Беларусь – 2008 Вольга Хіжанкова.

Памятны здымак удзельнікаў акцыі «24 РАЗАМ». Фота – АР/«Белсат»

ДД belsat.eu

Стужка навінаў