Беларусы пачалі атрымліваць «дармаедаўскія» смс. ФОТАФАКТ

ВІДЭА

Паведамленне атрымала берасцейка, якая даслала яго скрышнот у рэдакцыю brestcity.by.

Мы паспрабавалі датэлефанавацца ў камісію, аднак нумар увесь час заняты.

Паводле інфармацыі журналіста-фрылансэра Алеся Леўчука, смс дасылаюць абанентам МТСу.

«Мы таксама ў МТСе. Я адмыслова пазваніў, праверыў, мне сказалі, што ні я, ні мая жонка не ў спісе. То бок хто не атрымаў, той не дармаед!»

База звестак дармаедаў закрытая. Ёсць тры спосабы спраўдзіць, ці вы трапілі ў яе. Звярнуцца ў камісію працаўладкавання пры райвыканкаме. Або праверыць звесткі на Адзіным партале электронных паслуг. Варыянт для самых адчайных – набыць электронны подпіс, каб замовіць даведку на сайце Нацыянальнага цэнтру электронных паслуг.

https://belsat.eu/?p=954812

У гэтак званую базу дармаедаў улады занеслі звесткі пра 500 тысячаў чалавек. У групе рызыкі – кожны дзясяты працаздольны беларус.

Гэтак званы дармаедаўскі дэкрэт прадугледжвае, што грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы краіны, павінныя аплочваць паводле поўных коштаў шэраг паслугаў. З 1 студзеня сёлета гэта паслугі гарачага водазабеспячэння, а таксама газа- і цеплазабеспячэння.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары