Беларусы пабеглі ў абменнікі набываць валюту


У студзені-лютым беларусы набылі валюты на $ 172,8 млн болей, чым прадалі. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банку.

Цягам першых двух месяцаў бягучага году беларусы набылі валюты ў суме на $ 1 млрд 664,2 млн у эквіваленце, а прадалі – $ 1 млрд 491,4 млн. Такім чынам грамадзяне набылі валюты на $ 172,8 млн больш, чым прадалі.

Курс долара на гандляваннях «Беларускай валютна-фондавай біржы» пачаў расці з 26 студзеня. Раней для belsat.eu эканаміст Сяргей Чалы агучыў некалькі прычынаў для росту курсаў валюты: пераацэненасць беларускага рубля, пагаршэнне сальда вонкавага гандлю па выніках 2019 года і нафтавая вайна з Расеяй.

Аб’ектыў
Долар даражэе, але беларусы пакуль не бягуць у абменнікі
2020.02.22 21:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў