Беларусы Нью-Ёрку праехалі на роварах па Мангэтане пад бел-чырвона-белымі сцягамі

Фота

Першы ў гісторыі беларускай эміграцыі ў ЗША роварны парад прысвяцілі 100-годдзю абвяшчэння БНР.

Маршрут пралягаў праз Таймс-Сквэр ды Брадвэй да Боўлін Грын-парку на поўдні.

У парку бел-чырвона-белы сцяг урачыста ўзнялі на гістарычны флагшток. На тым месцы ў 1783-м годзе ўпершыню ўзнялі амерыканскі сцяг пасля таго, як у выніку заканчэння Амерыканскай Рэвалюцыйнай вайны брытанскія войскі былі вымушаныя пакінуць Мангэтан.

Удзельнікі гістарычнага параду на роварах пад акампанемент гітары Аляксандра Мазгавога праспявалі сучасныя беларускія песні: «Сцяг» Змітра Вайцюшкевіча, «Грай» Брутто і «Тры Чарапахі» НРМ.

 

Фота Сяргея Трыгубовіча

 

Глядзі таксама
Каментары