Беларусы не спыняюцца. Што адбываецца ў краіне 10 студзеня. Онлайн


Сёння, 10 студзеня, – 155-ы дзень пратэстаў. Больш за пяць месяцаў беларусы выходзяць на акцыі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, а таксама супраць міліцэйскага гвалту. Маршы праходзяць у дваровым фармаце, дэцэнтралізавана.

«Белсат» сочыць за падзеямі дня. Калі маеце цікавую інфармацыю, фота і відэа, то дасылайце іх нам у Telegram – @BelsatBot, а таксама праз SMS/Viber па нумару +48 519 040 024.

Каліноўскі з жыхарамі Зялёнага лугу.
Фота: чытачы Белсат

17:00. Такога флэш-мобу вы мо яшчэ не бачылі.

А цяпер рэгіёны.

Акцыя ў Вілейцы на беразе ракі Віліі.
Фота: чытачы Белсат.

15:40. З’явілася поўная відэаверсія інтэрв’ю Лукашэнкі каналу «Россия 1». Назіраем за дыслайкамі.

З гутаркі зразумела, што ў бліжэйшыя пяць гадоў сыходзіць Лукашэнка не збіраецца. Рэферэндум па Канстытуцыі адбудзецца, мяркуе ён, не раней за 2022 год, планы на праўладным сходзе прымаць будуць ажно на пяцігоддзе.

15:00. Берасце і Горадня таксама шпацыруюць з БЧБ.



14:00. Пачалі з’яўляцца кавалкі інтэрвʼю Аляксандра Лукашэнкі каналу «Россия-1». Як вынікае, амаль ні пра што Лукашэнка не «парыцца» – ні пра чэмпіянат па хакеі, ні пра санкцыі. Лукашэнка заявіў, што яму не перашкаджае непрызнанне заходнімі краінамі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка, Мікалай, Наіля Аскер-задэ не звяртаюць увагі на СА-БАЧ-КУ.
Фота: Instagram @nailya_askerzade

«Абсалютна не, мы выбары праводзілі, як і Расія, дарэчы, як і любая іншая дзяржава, для Беларусі. Гэта – наша ўнутраная справа», – сказаў ён, адказваючы на адпаведны пытанне ў інтэрвʼю праграме «Дзеючыя асобы з Наілёй Аскер-задэ» на тэлеканале « Россия-1 ». Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што на Захадзе ёсць і тыя, хто прызнаў вынікі выбараў, але хто гэта, не ўдакладніў.

«Вядома, не вельмі гэта прыемна, калі шчыра, але ўжо так, каб гэта мяне забівала, – абсалютна не», – адзначыў Лукашэнка.

А вось сябра ў Лукашэнкі адзін – Уладзімір Пуцін. А больш няма.

13:40. Вольны хор зладзіў калядны міні-канцэрт у касцёле святога Францішка Асізскага ў Новай Баравой.

13:35. Лебядзіны, нягледзячы на асаблівую ўвагу амапаўцаў, выйшаў са сцягамі.



І знайшоў сапраўдную справу для АМАПу.

13:10. Лісты падзякі ад Лукашэнкі «за актыўны ўдзел ды правядзенне выбарчае кампаніі» атрымалі прадстаўнікі найлепшых участковых выбарчых камісіяў. Каго з іх Лукашэнка палічыў найлепшымі, можна толькі здагадвацца. Але можна здагадацца. І, напэўна ж, не толькі крычаўцы-выбаркамаўцы атрымалі ад Лукашэнкі ўзнагароды, а «найлепшыя» па ўсёй краіне.



12:45. Валанцёры паведамляюць пра 3 затрыманых.

11:55. Маршы ладзяць у розных гарадах Беларусі. Людзі выйшлі на акцыю салідарнасці ў Магілёве. Яны скандавалі «Жыве Беларусь!» і спявалі «Разбуры турмы муры».

11:10. З самай раніцы беларусы ў розных гарадах выйшлі на свае крэатыўныя партызанскія акцыі.

Сцягі ў Вольным Копішчы.
Фота: чытачы Белсат

Крэатыўны беларускі бунт.
Фота: чытачы Белсат





АВ, belsat.eu

Стужка навінаў