Беларусы найбяднейшыя ў свеце


Паводле справаздачы Global Wealth Report, якая ацэньвае дабрабыт ва ўсім свеце, беларусы, разам з украінцамі, апынуліся бадай на самым нізе спісу са 140 краінаў. Для вызначэння ўзроўню багацця эканамісты падлічвалі, як фінансавыя, так і не фінансавыя актывы дарослых грамадзянаў краінаў.

Беларусь і Украіна ў сусветным рэйтынгу дабрабыту занялі 123 месца. Паводле падлікаў міжнародных эканамістаў, узровень багацця грамадзянаў нашай краіны ацэньваецца прыкладна ў межах 1560 долараў ЗША.

Цікава, што больш багатымі ў параўнанні з беларусамі ў справаздачы выглядаюць жыхары Непалу, якія маюць маёмасці на 2054 долараў ЗША, камерунцы – 2282 долараў, кенійцы – 2306 долараў. Бяднейшымі за беларусаў з’яўляюцца жыхары Таджыкістана – 1364 долараў, Замбіі – 1197, Сірыі – 1190 долараў ЗША.

Самыя багатыя ў свеце – грамадзяне Швейцарыі, маёмасць дарослых швейцарцаў складае больш за 530 тысячаў долараў ЗША. У дзясятцы найбольш заможных краінаў – Бельгія, Нарвегія, Новая Зеландыя, Канада, Данія, Сінгапур, Францыя. Самыя бедныя – Эфіопія – 167 і Малаві 141 долар.

 

СК, belsat.eu

Стужка навінаў