Беларусы хочуць папрасіць ДАІ на дазвол кіраваць аўтам з 17 гадоў


Ілюстратыўнае фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

Аўтары звароту прапануюць ДАІ зрабіць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі B даступнымі для непаўналетніх навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў – але з абмежаваннямі.

«Мноства навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў мусяць ездзіць у іншыя населеныя пункты для атрымання адукацыі, – лічаць падпісанты. – Ездзіць на грамадскім транспарце не заўсёды зручна і даступна. Можна спазніцца або чакаць патрэбны маршрут больш за гадзіну, акрамя таго, перамяшчэнне ў грамадскім транспарце з торбамі таксама дастаўляе нязручнасць пасажырам».

Складальнікі петыцыі прапануюць знізіць узроставую планку для атрымання правоў з абмежаваннямі:

  • па магутнасці аўтамабіля – да 125 конскіх сілаў;
  • па карыстанні аўтам толькі ў населеных пунктах па месцы прапіскі і месцы вучобы;

Каб адправіць зварот у ДАІ, трэба сабраць тысячу подпісаў. За суткі пад ім падпісаўся 21 чалавек.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары