Беларусы будуць адзначаць Дзень Незалежнасці цягам чатырох дзён


Нас чакаюць доўгія выходныя – 30 чэрвеня і 1, 2, 3 ліпеня.

Сёлета афіцыйны Дзень Незалежнасці выпадае на аўторак, таму працоўны панядзелак 2 ліпеня пераносяць на суботу 7 ліпеня.

Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня прынялі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 г. Дагэтуль галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня – яно было прымеркаванае да даты падпісання Вярхоўным Саветам БССР у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР.

Беларуская апазіцыя і яе прыхільнікі мяркуюць, што адлік незалежнасці дзяржавы варта весці з моманту абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў