Беларусы аддалі Джамале другое месца


Згодна з традыцыяй найвялікшае падтрыманне ад нашай краіны атрымала Расея.

Позна ўночы ў Стакгольме завяршыўся фінал «Еўрабачання-2016». Максімальныя 12 балаў беларускія тэлегледачы аддалі Расеі – як і ўва ўсе папярэднія гады.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/e94dst20C9Y”][vc_column_text]Аддзячыць Расея не магла: IVAN да фіналу не дабраўся.

Вынікі беларускага галасавання выглядаюць так:

1. Расея – 12 балаў

2. Украіна – 10

3. Азербайджан – 8

4. Арменія – 7

5. Польшча – 6

6. Латвія – 5

7. Балгарыя – 4

8. Венгрыя – 3

9. Швецыя – 2

10. Аўстрыя – 1

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў