Беларускую згушчонку плануюць рабіць у супрацы з егіпецкімі вытворцамі


Пытанне стварэння сумеснай вытворчасці абмяркоўвалася падчас міжнароднай выставы прадуктаў харчавання і напояў «Food Africa», якая праходзіць у Каіры.

Пра гэта belta.by паведамілі ў выставачным прадпрыемстве «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У выставе «Food Africa» бяруць удзел «Лідахлебпрадукт» і «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў