Беларускую мову хоча здаваць амаль утрая менш абітурыентаў, чым рускую


На цэнтралізаванае тэставанне сёлета ў Беларусі зарэгістраваліся 82 471 абітурыент. З іх здаваць родную беларускую мову будуць толькі 24 908 чалавек, гісторыю Беларусі – 22 248 чалавек.

Такую інфармацыю агучыў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юры Міксюк.

«Больш за ўсё жадаючых здаваць расейскую мову і матэматыку – 66 907 і 45 209 абітурыентаў адпаведна. На трэцім месцы англійская мова – 27 554 чалавекі», – паведаміў чыноўнік.

Перад беларускай мовай і гісторыяй у спісе абітурыентаў ідуць фізіка – з 25 553 жадаючымі, і біялогія – з каля 27 тысячамі абітурыентаў.

Цэнтралізаванае тэставанне распачнецца ў Беларусі 12 чэрвеня з беларускай мовы.

Паводле леташніх дадзеных Белстату, за апошнія дзесяць гадоў колькасць беларускамоўных вучняў зменшылася ўдвая – з 246 да 129 тысячаў чалавек.

ЛБ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў