Беларускую міліцыю нічога не хвалюе – менчукі пра парушэнні закону праваахоўнікамі


«Белсат» распытаў мінакоў, ці на іх думку міліцыянты парушаюць законы.

Большасць апытаных упэўнена адказалі так.

«Я ўпэўнена, што яны шмат парушаюць, проста пра гэта ніхто не ведае», – кажа дзяўчына.

«Сваіх выгароджваюць», – мяркуе мужчына.

Больш меркаванняў глядзіце ў відэа.

Сёння кіраўнік МУС заявіў, што лічыць збіццё хлопца ў метро законным.

Інцыдэнт у менскім метрапалітэне здарыўся 27 траўня. Відэа жорсткага затрымання хлопца на станцыі метро «Кастрычніцкая» ўскалыхнула інтэрнэт. Пазней міліцыя прадставіла сваю версію падзей, назваўшы паводзіны хлопца неадэкватнымі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў