Беларускую лоўкост-авіякампанію могуць стварыць у Горадні


У Горадні плануецца стварыць бюджэтную авіякампанію, паведаміў у эфіры тэлеканалу СТВ міністр транспарту і камунікацыяў Аляксей Аўраменка.

Кіраўнік Мінтрансу адзначыў, што Беларусь падпісала раней пагадненне з вугорскай бюджэтнай авіякампаніі «Wizz Air» пра бюджэтныя рэйсы з аэрапорту ў Горадні, але ў перамовы ўмяшалася пандэмія каронавіруса.

«Я спадзяюся, мы перамовы адновім. І, вядома, актыўна запрашаем лоукост-кампаніі ў частцы загрузкі нашых абласных аэрапортаў», – сказаў Аляксей Аўраменка.

Hавiны
«Белавія» можа пачаць лоўкост-палёты з абласных аэрапортаў
2020.02.09 22:51

Таксама ў ведамстве думаюць аб стварэнні другой беларускай кампаніі, больш бюджэтнай, для развіцця канкурэнцыі і перавозак пасажыраў. Перадусім разглядаецца «Авіякампанія Горадня». Рашэнне адносна яе плануецца прымаць у бліжэйшы час.

Забяспечыць загрузку авіякампаніі прапануецца за кошт гарадзенскага бязвізу. У якасці напрамкаў рэйсаў разглядаецца, напрыклад, Ізраіль.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў